Інфармацыя пра конкурс для школьнікаў




17 Мэтаў: ведаем і ўвасабляем.
Умовы конкурса
Праграма Развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Беларусі і рэдакцыя часопіса “Бярозка” (РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”) абвяшчаюць конкурс для юных літаратараў і журналістаў “17 Мэтаў: ведаем і ўвасабляем”. Конкурс прысвечаны асэнсаванню і ажыццяўленню Мэтаў устойлівага развіцця, прынятых да 2030 года:
ліквідацыя галечы;
ліквідацыя голада;
добрае здароўе і дабрабыт;
якасная адукацыя;
гендарная роўнасць;
чыстая вада і санітарыя;
танная і чыстая энергія;
годная праца і эканамічны рост;
індустрыялізацыя, інавацыя і інфраструктура;
змяншэнне няроўнасці;
устойлівыя гарады і населеныя пункты;
адказнае спажыванне і вытворчасць;
барацьба са зменай клімата;
захаванне водных экасістэм;
захаванне экасістэм сушы;
мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты;
партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця.
Падрабязна пра мэты ўстойлівага развіцця можна прачытаць тут: http://www.sdgs.by/
Мэты правядзення конкурса:
папулярызацыя Праграмы ўстойлівага развіцця;
кансалідацыя вопыту рэалізацыі мэтаў устойлівага развіцця;
замацаванне сувязей з міжнароднымі арганізацыямі;
заахвочванне моладзі да літаратурнай творчасці;
развіццё нацыянальнай літаратуры;
падтрымка адоранай моладзі.
Заснавальнікі конкурса: Праграма Развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Беларусі (ПРААН у Беларусі), рэдакцыя часопіса “Бярозка”.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні 6 – 11 класаў.
Намінацыі:
Літаратура (вершы і проза);
Публіцыстыка.
На конкурс прымаюцца празаічныя, паэтычныя і публіцыстычныя матэрыялы, якія не публікаваліся раней і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах.
У намінацыі “Літаратура” прымаюцца празаічныя творы памерам да 9000 знакаў, паэтычныя – да 2000 знакаў.
У намінацыі “Публіцыстыка” – журналісцкія і публіцыстычныя матэрыялы да 7000 знакаў.
Этапы конкурса і іх тэрміны:
Першы этап – прыём работ удзельнікаў (з 1 верасня да 30 лістапада 2018 года).
Другі этап – рагляд работ членамі журы (з 1 да 28 снежня 2018 года).
28 снежня 2018 года – абвяшчэнне пераможцаў.
Афармленне:
Працы на конкурс прадастаўляюцца на беларускай мове ў электронным фармаце: рэдактар Word, шрыфт Times New Roman, 14 пт.
На першай старонцы ўдзельнік павінен пазначыць:
імя і прозвішча;
псеўданім, калі такі ёсць;
клас і школу;
нумар тэлефона, электронны адрас і/ці спасылку на акаунт у любой сацыяльнай сетцы;
намінацыю;
назву працы, якая дасылаецца на конкурс.
Назва файла мусіць уключаць слова “конкурс” і прозвішча аўтара.
Падчас ацэнкі конкурсных твораў улічваюцца:
літаратурны змест;
стылістычнае і моўнае майстэрства;
пісьменнасть;
актуальнасць;
адпаведнасць тэме.
У склад журы ўваходзяць супрацоўнікі рэдакцыі часопіса “Бярозка” і прадстаўнікі ПРААН.
Творы чакаюцца на адрас [email protected] з пазнакай “Конкурс” у тэме ліста.
Пераможцы будуць выяўленыя ў трох узроставых катэгорыях: 6 – 7 класы; 8 – 9 класы; 10 – 11 класы.
Лепшыя творы будуць надрукаваныя ў часопісе “Бярозка” цягам 2018 года.

Приложенные файлы

  • docx 9529292
    Размер файла: 918 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий